Славутасць | |
Румынскі атэнэум | |
---|---|
рум.: Ateneul Român | |
44°26′29″ пн. ш. 26°05′50″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Горад |
Бухарэст, Румынія, вул. Франкліна №№ 1-3, сектар 1 |
Архітэктурны стыль | неакласіцызм |
Архітэктар | Альберт Галерон |
Першае згадванне | 1888 |
Дата заснавання | 1888 |
Сайт | fge.org.ro (рум.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Румынскі атэнэум (рум.: Ateneul Român) — канцэртная зала ў цэнтры Бухарэста (Румынія). Адзін з галоўных арыенціраў румынскай сталіцы. Цяпер — галоўная канцэртная зала горада, месца правядзення штогадовага міжнароднага музычнага фестывалю. З 1889 г. — галоўная канцэртная пляцоўка Бухарэсцкага філарманічнага аркестра .
У 1865 годзе шэраг румынскіх дзеячаў культуры і навукі заснаваў румынскае культурнае таварыства Атэнэум (Atheneum). З мэтай служэння мастацтву і навуцы, у 1888 годзе ў Бухарэсце быў адкрыты румынскі Атенеум.
Будынак быў пабудаваны па праекце французскага архітэктара Альберта Галерона, на сродкі знатнага валашскага баярскага роду — Вакарэску і ўрачыста адкрыты ў 1888 годзе, хоць працы па яго аздабленні працягваліся да 1897 г. Частка сродкаў на будаўніцтва была атрымана па адкрытай падпісцы на працягу 28 гадоў. У Румыніі да гэтага часу памятаюць заклік: «Ахвяруйце адзін лей на Атэнэум !».
Пасля распаду Аўстра-Венгрыі, 29 снежня 1919 г., Атэнэум быў месцам правядзення канферэнцыі вядучых румынскіх дзеячаў, тых, хто прагаласаваў за ратыфікацыю дагавора аб далучэнні Бесарабіі, Трансільваніі і Букавіны да Каралеўства Румынія, у так званую, Вялікую Румынію.
Багата упрыгожаны, купалападобны, круглы па форме будынак, неакласічнага стылю, з элементамі рамантызму. Перад будынкам знаходзіцца невялікі парк з помнікам румынскаму паэту Міхаю Эмінэску.
Унутры, на першым паверсе размешчаны вялікая канферэнц-зала, вышэй — глядзельная зала на 600 месцаў у партэры і 52 — у ложах.
Унутраную частку круглай сцяны канцэртнай залы 75 м у даўжыню і 3 м у шырыню ўпрыгожвае фрэска мастака Косціна Петрэску , якая паказвае найбольш важныя моманты румынскай гісторыі, пачынаючы з заваёвы Дакіі рымскім імператарам Траянам і заканчваючы узнікненнем Вялікай Румыніі ў 1918 годзе.
У 1992 годзе былі праведзены рэстаўрацыйныя работы на суму 9 мільёнаў еўра, сродкі на якія былі выдзелены ў роўных долях урадам Румыніі і Саветам Еўрапейскага банка развіцця.
Румынскі атэнэум сёння з'яўляецца сімвалам румынскай культуры. У 2007 годзе будынак быў унесены ў Спіс еўрапейскай спадчыны.