Поўнае імя | Руслан Ісаакавіч Хадаркевіч | ||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
18 чэрвеня 1993[1] (31 год) |
||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | ||||||||||||||||||||||||
Рост | 185 см | ||||||||||||||||||||||||
Вага | 81 кг[3] | ||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | ||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||
Клуб | БАТЭ | ||||||||||||||||||||||||
Нумар | 3 | ||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Руслан Хадаркевіч (нар. 18 чэрвеня 1993, Мінск) — беларускі футбаліст, абаронца барысаўскага БАТЭ. Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2021—2023).
З 2010 года пачаў выступаць за клуб «Бяроза-2010» у Другой лізе і ў наступным сезоне дапамог камандзе атрымаць пуцёўку ў Першую лігу. У пачатку 2014 года стаў іграком мазырскай «Славіі», але не здолеў замацавацца ў складзе і ўлетку пакінуў каманду. Неўзабаве далучыўся да «Іслачы»[4], аднак так і не згуляў за гэты клуб.
У сакавіку 2015 года падпісаў кантракт з клубам «Смалявічы-СТІ»[5], у якім здолеў замацавацца ў якасці асноўнага цэнтральнага абаронцы. У студзені 2017 года прыбыў на прагляд у «Славію» і ў выніку праз тры гады зноў стаў іграком мазырскага клуба[6]. Пачынаў сезон 2017 у аснове мазыран на пазіцыі правага абаронцы, аднак з ліпеня па кастрычнік не гуляў з-за траўмы, толькі ў канцы сезона вярнуўся на поле. У сезоне 2018, трывала гуляючы ў аснове, дапамог «Славіі» перамагчы ў Першай лізе.
У першай палове 2019 года заставаўся асноўным абаронцам мазыран у Вышэйшай лізе. У ліпені 2019 года пакінуў «Славію»[7] і стаў іграком салігорскага «Шахцёра»[8]. У 2019 годзе з’яўляўся на полі нерэгулярна, а ў сезоне 2020 замацаваўся ў стартавым складзе салігорцаў і дапамог выйграць чэмпіёнства. У лютым 2021 года падоўжыў кантракт з «Шахцёрам»[9]. У 2021—2022 гадах выкарыстоўваўся для ратацыі, часцей заставаўся на лаўцы запасных.
У снежні 2022 года па заканчэнні кантракта пакінуў салігорскі клуб[10] і неўзабаве далучыўся да мінскага «Дынама»[11]. У складзе мінскай каманды заставаўся на лаўцы запасных. У ліпені 2023 года па пагадненні бакоў пакінуў сталічны клуб, так і не правёўшы ніводнага матча[12], і хутка падпісаў кантракт з барысаўскім БАТЭ[13].
У лістападзе 2020 года быў упершыню выкліканы ў нацыянальную зборную Беларусі[14]. Дэбютаваў у зборнай 2 чэрвеня 2021 года ў таварыскім матчы супраць Азербайджана (1:2), адгуляўшы на полі ўсе 90 хвілін.
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2010 | Д3 | Бяроза-2010 | 12 | 0 | |
2011 | Д3 | Бяроза-2010 | 23 | 0 | |
2012 | Д2 | Бяроза-2010 | 24 | 1 | |
2013 | Д2 | Бяроза-2010 | 18 | 0 | |
2014 (1) | Д2 | Славія | 8 | 0 | |
2014 (2) | Д2 | Іслач | 0 | 0 | |
2015 | Д2 | Смалявічы-СТІ | 24 | 0 | |
2016 | Д2 | Смалявічы-СТІ | 23 | 1 | |
2017 | Д1 | Славія | 13 | 0 | |
2018 | Д2 | Славія | 22 | 0 | |
2019 (1) | Д1 | Славія | 11 | 0 | |
2019 (2) | Д1 | Шахцёр | 7 | 0 | |
2020 | Д1 | Шахцёр | 25 | 0 | |
2021 | Д1 | Шахцёр | 4 | 0 | |
2022 | Д1 | Шахцёр | 5 | 0 | |
2023 (1) | Д1 | Дынама | 0 | 0 |