Руслан Алегавіч Панамароў | |
---|---|
![]() | |
Краіны: | |
Дата нараджэння: | 11 кастрычніка 1983[1] (41 год) |
Месца нараджэння: | |
Званне: | гросмайстар[d][2] і міжнародны майстар[d] |
Актуальны рэйтынг: | 2 654 (чэрвень 2024)[3] |
![]() |
Руслан Алегавіч Панамароў (нар. 11 кастрычніка 1983, Горлаўка) — украінскі шахматыст, чэмпіён свету ФІДЭ (2002—2003). Заслужаны майстар спорту Украіны.
У 1998 годзе стаў самым маладым у свеце гросмайстрам. У 2002 годзе стаў самым юным чэмпіёнам свету па шахматах (па версіі ФІДЭ). Чэмпіён XXXVI і XXXIX Шахматнай Алімпіяды ў складзе зборнай Украіны.
Вучыўся гульні ў шахматы у Краматорску, дзе правёў сваё дзяцінства і юнацтва. Віцэ-чэмпіён Еўропы сярод мужчын 2001. У 2002 годзе заняў 2-е месца на міжнародным турніры ў Лінарэсе. Двухразовы фіналіст Кубка свету ФІДЭ 2005, 2009. Пераможца міжнароднага турніру ў Дортмундзе (2010).