Поўнае імя | Руслан Артуравіч Цевераў | ||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
1 мая 1994[1] (30 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | ||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 179 см[2] | ||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 77 кг[2] | ||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца, нападнік | ||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | Віцебск | ||||||||||||||||||||||||||||||
Нумар | 9 | ||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Руслан Цевераў (нар. 1 мая 1994, Віцебск) — беларускі футбаліст, нападнік клуба «Віцебск».
Пачынаў кар’еру ў «Віцебску», дзе выступаў за дубль. Пасля вылету каманды ў Першую лігу па выніках сезона 2011 стаў выступаць за фарм-клуб «Віцебск-2» у Другой лізе, стаў там адным з асноўных ігракоў.
У 2013 годзе разам з шэрагам іншых ігракоў «Віцебска-2» перайшоў у склад наваполацкага «Нафтана», дзе спачатку выступаў за дубль. У красавіку 2014 года, перад самым пачаткам чэмпіянату, быў аддадзены ў арэнду «Гарадзеі». Здолеў стаць адным з асноўных ігракоў клуба Першай лігі, за сезон забіў 4 галы.
У снежні 2014 года па заканчэнні тэрміну арэнды вярнуўся ў «Нафтан»[3]. Да сезона 2015 рыхтаваўся ўжо ў складзе асноўнай каманды навапалачан. 11 красавіка 2015 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе ў матчы першага тура супраць «Мінска», выйшаўшы на замену на 64-й хвіліне.
У сезоне 2016 стаў асноўным нападнікам наваполацкага клуба. У ліпені 2016 года перайшоў у салігорскі «Шахцёр»[4], дзе стаў пераважна выхадзіць на замену.
У пачатку 2017 года не паляцеў з асноўным складам каманды на замежныя зборы і застаўся ў Беларусі, трэніруючыся з дублем. У сакавіку 2017 года быў арандаваны «Нафтанам»[5], дзе зноў стаў іграком асновы. У ліпені 2017 года пакінуў наваполацкі клуб[6]. «Шахцёр» шукаў варыянты новай арэнды для Цеверава, але ў выніку ён застаўся ў салігорскай камандзе. У другой палове сезона 2017 выступаў у пераважна дубль, у асноўнай камандзе тройчы выйшаў на замену.
У студзені 2018 года на правах арэнды стаў іграком «Віцебска»[7]. У складзе віцебскай каманды трывала з’яўляўся на полі, пераважна выходзячы на замену. У снежні 2018 года вярнуўся з арэнды ў Салігорск[8]. У студзені 2019 года пачаў рыхтавацца да новага сезона ў дублі «Шахцёра», аднак пазней стала вядома аб пераходзе нападніка ў «Віцебск» на трывалай аснове[9].
Сезон 2019 амаль поўнасцю прапусціў з-за траўм, у 2020 годзе вярнуўся ў склад, пераважна выхадзіў на замену, а ў сезоне 2021 замацаваўся ў аснове і з 9 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды. У студзені 2022 года падоўжыў кантракт з віцебскім клубам[10]. У сезоне 2022 заставаўся адным з асноўных ігракоў, але не выратаваў «Віцебск» ад вылету ў Першую лігу. У студзені 2023 года па заканчэнні кантракта пакінуў клуб[11].
У лютым 2023 года стаў іграком казахстанскага клуба «Жэтысу»[12]. У ліпені 2023 года вярнуўся ў «Віцебск»[13] і дапамог камандзе выйсці ў Вышэйшую лігу. У снежні 2023 года падоўжыў пагадненне з клубам[14].
13 жніўня 2014 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы супраць Малдовы. Усяго за зборную правёў 12 матчаў і забіў 3 галы.
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2011 | дубль | Віцебск | 5 | 1 | |
2012 | Д3 | Віцебск-2 | 26 | 5 | |
2013 | дубль | Нафтан | 15 | 5 | |
2014 (пач.) | дубль | Нафтан | 3 | 0 | |
2014 | Д2 | Гарадзея | 29 | 4 | |
2015 | Д1 | Нафтан | 13 | 2 | |
2016 (1) | Д1 | Нафтан | 15 | 1 | |
2016 (2) | Д1 | Шахцёр | 13 | 1 | |
2017 (1) | Д1 | Нафтан | 14 | 0 | |
2017 (2) | Д1 | Шахцёр | 3 | 0 | |
2018 | Д1 | Віцебск | 21 | 3 | |
2019 | Д1 | Віцебск | 6 | 1 | |
2020 | Д1 | Віцебск | 23 | 0 | |
2021 | Д1 | Віцебск | 29 | 9 | |
2022 | Д1 | Віцебск | 30 | 7 | |
2023 (1) | Д1 | Жэтысу | 14 | 2 | |
2023 (2) | Д2 | Віцебск | 14 | 9 |