Поўнае імя | Руслан Віктаравіч Івашка | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
10 лістапада 1986[1] (38 гадоў) |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Украіна | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 192 см | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 84 кг | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | Віс Сан-Праспера | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Руслан Івашка (нар. 10 лістапада 1986, Гвіздэць, Івана-Франкоўская вобласць) — украінскі футбаліст, нападнік італьянскага клуба «Віс Сан-Праспера».
Выхаванец «Букавіны» з роднага горада Чарнаўцы. Першы трэнер — Дзмітрый Фёдаравіч Гардзей.
У 2004 годзе падпісаў кантракт на 3,5 гады з сімферопальскай «Таўрыяй», аднак выступаў выключна за моладзевую каманду, а ў 2005 годзе ў складзе клуба «Фенікс-Ільічовец» прымаў удзел у аматарскім чэмпіянаце Украіны.
У сезоне 2006/07 выступаў за другалігавы «Хімік» (Краснаперакопск), згуляўшы 20 гульняў у чэмпіянаце, у якіх забіў 4 галы.
Улетку 2007 года перайшоў у «Ільічовец», у складзе якога дэбютаваў у Першай лізе 19 ліпеня, адзначыўшыся адразу дублем у браму клуба «Фенікс-Ільічовец». Па выніках сезону дапамог камандзе заняць першае месца і вярнуцца ў эліту, аднак сам Івашка застаўся ў Першай лізе, перайшоўшы ў «Дзясну».
У пачатку 2009 года падпісаў кантракт з клубам «Фенікс-Ільічовец», у якім выступаў да канца 2010 года, пакуль клуб не быў расфарміраваны. За гэты час згуляў за калінінскі клуб 50 матчаў у Першай лізе, у якіх забіў 7 галоў.
У пачатку 2011 года на правах свабоднага агента падпісаў кантракт з першалігавым белацэркаўскім «Арсеналам», але ўжо ўлетку таго ж года стаў іграком ужгарадскага «Закарпацця» (пазней «Гаверла»). Не здолеўшы замацавацца ў складзе каманды, сезон 2011/12 правёў на правах арэнды ў другалігавым «Прыкарпацці» і першалігавым «Энергетыку», а ўвесь наступны сезон разам з аднаклубнікам Уладзіславам Мікулякам правёў у арэндзе ў першалігавай «Палтаве».
15 жніўня 2013 года на правах арэнды да канца года быў аддадзены ў склад дэбютанта Першай лігі цярнопальскай «Нівы». У канцы 2013 года, пасля вяртання з арэнды, пакінуў «Гаверлу».
У студзені 2014 года пасля прагляду падпісаў кантракт з жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ»[2]. У аснове, аднак, не здолеў замацавацца і звычайна толькі выхадзіў на замену. Свой адзіны гол за жодзінцаў забіў 18 красавіка 2014 года ў браму брэсцкага «Дынама». Па заканчэнні сезону 2014 пакінуў Жодзіна[3].
У сакавіку 2015 года вярнуўся ва Украіну, падпісаўшы кантракт з клубам «Гарняк-Спорт»[4], а ў студзені 2016 года перайшоў у харкаўскі «Геліяс», дзе гуляў на працягу 1,5 гадоў.
У ліпені 2017 года прыбыў на прагляд у беларускі клуб «Іслач» і неўзабаве падпісаў кантракт[5]. Забіўшы 3 галы, дапамог «Іслачы» па выніках сезону 2017 захаваць месца ў Вышэйшай лізе. У лістападзе 2017 года, за тур да заканчэння чэмпіянату, разам з іншымі ўкраінскімі легіянерамі пакінуў «Іслач»[6].
У сакавіку 2018 года далучыўся да клуба Першай лігі Украіны «Валынь»[7]. Аднак, правёў за яго толькі тры матчы і ў жніўні таго ж года пакінуў каманду.
З пачатку 2019 года стаў выступаць у аматарскіх камандах «Валока» і «Эпіцэнтр» (Дунаіўці) у абласных чэмпіянатах, з 2020 года гуляў за «Эпіцэнтр» ужо на прафесійным узроўні. У 2022 годзе адправіўся ў Італію, дзе стаў выступаць за аматарскія каманды[8][9].