Поўнае імя | Руслан Міхайлавіч Лісаковіч | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
22 сакавіка 2002[1] (22 гады) |
|||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | |||||||||||||||||||||
Рост | 170 см | |||||||||||||||||||||
Вага | 76 кг[1] | |||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | |||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||
Клуб | Мінск | |||||||||||||||||||||
Нумар | 99 | |||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Руслан Лісаковіч (нар. 22 сакавіка 2002, Мар’іна Горка) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Мінск».
Старэйшыя браты Руслана, Віталь і Дзмітрый, таксама футбалісты.
У юнацкім узросце далучыўся да салігорскага «Шахцёра» ўслед за старэйшымі братамі, выступаў за дубль. З красавіка па ліпень 2019 года на правах арэнды гуляў у Другой лізе за «Узду», дзе быў адным з лідараў каманды, пасля зноў апынуўся ў дублі «Шахцёра».
У сакавіку 2020 года падпісаў кантракт з «Крумкачамі» да канца сезона[2], здолеў замацавацца ў стартавым складзе каманды. У студзені 2021 года стаў трэніравацца з «Іслаччу» і неўзабаве падпісаў двухгадовы кантракт з клубам[3]. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 12 сакавіка 2021 года ў матчы першага тура супраць мазырскай «Славіі» (1:0), адгуляўшы ўсе 90 хвілін. У далейшым замацаваўся ў стартавым складзе і стаў адным з асноўных ігракоў каманды. Пачатак сезона 2022 прапусціў з-за траўмы, з лета вярнуў месца ў аснове. У студзені 2023 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Іслач»[4].
У лютым 2023 года стаў іграком махачкалінскага «Дынама» з Першай лігі Расіі[5]. Пакінуў клуб у студзені 2024 года[6]. У лютым 2024 года падпісаў кантракт з гродзенскім «Нёманам»[7]. У ліпені 2024 года разарваў пагадненне з гродзенскім клубам[8] і стаў іграком «Мінска»[9].
У кастрычніку 2018 года гуляў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыйным, а ў сакавіку 2019 года ў элітным раўндах чэмпіянату Еўропы.
У 2021 годзе стаў прыцягвацца да моладзевай зборнай Беларусі, гуляў за яе ў кантрольных матчах. У жніўні 2021 года быў упершыню выкліканы ў нацыянальную зборную Беларусі. Дэбютаваў у зборнай 8 верасня 2021 года, калі выйшаў у стртавым складзе ў адборачным матчы чэмпіянату свету 2022 супраць Бельгіі (0:1) і быў заменены ў другім тайме.
1 чэрвеня 2022 года ўпершыню згуляў за моладзевую зборную Беларусі, выйшаўшы на замену ў другім тайме адборачнага матча чэмпіянату Еўропы супраць Кіпра (2:0).
Сезон | Дывізіён | Клуб | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|
2018 | дубль | Шахцёр | 10 | 0 |
2019 (пач.) | дубль | Шахцёр | 1 | 0 |
2019 (1) | Д3 | Узда | 9 | 2 |
2019 (2) | дубль | Шахцёр | 10 | 2 |
2020 | Д2 | Крумкачы | 20 | 3 |
2021 | Д1 | Іслач | 29 | 2 |
2022 | Д1 | Іслач | 23 | 4 |
2022/23 (2) | Д2 | Дынама | 9 | 0 |
2023/24 (1) | Д2 | Дынама | 11 | 0 |
2024 (1) | Д1 | Нёман | 7 | 0 |