Русільён (фр.: Roussillion) — гістарычны раён (камарка) Каталоніі, які цяпер знаходзіцца на тэрыторыі сучаснага французскага дэпартамента Усходнія Пірэнеі. Найбуйнейшы горад — Перпіньян.
Русільён — гэта адзін з пяці гістарычных раёнаў, якія пасля сегадорскага паўстання і паводле вынікаў Пірэнейскага мірнага дагавора ад 16 лістапада 1659 года былі анексаваны Францыяй. Складаецца з 6 натуральных абласцей: Карб’ер, Саланка, Рыбераль, Даліна Русільёна, Аспр, Кот-Вермей.
Пра гісторыю дадзенай вобласці да 1659 года гл. артыкул Графства Русільён, пра гісторыю пасля далучэння да Францыі — артыкул Русільён (правінцыя).