Рут Дрэйфус (фр. Ruth Dreifuss, нар. 9 студзеня1940 г., Санкт-Гален) — швейцарскі дзяржаўны і палітычны дзеяч.
Атрымала адукацыю ў Жэнеўскім універсітэце, працавала журналістам. Уступіла ў Сацыялістычную / Сацыял-дэмакратычную партыю ў 1964 годзе. Нядоўгі час займала пасаду асістэнта ў Жэнеўскім універсітэце. Пазней — эксперт Швейцарскага агенцтва па развіцці, сакратар Швейцарскага гандлёвага савета. Член заканадаўчага сходу Берна ў 1989—1992.