![]() | |
Агульная інфармацыя | |
Пол | жанчына |
Спецыялізацыя | бег на доўгія дыстанцыі |
Нарадзілася |
8 жніўня 1994[1] (30 гадоў) |
Грамадзянства | |
Рост | 1,65 м |
IAAF | 14766298 |
![]() |
Рут Чэпнгеціч (англ.: Ruth Chepng'etich; нар. 8 жніўня 1994[1], Kericho[d], Рыфт-Валі) — кенійская лёгкаатлетка, якая спецыялізуецца ў бегу на доўгіх дыстанцыях і марафонскім бегу, чэмпіёнка свету па марафонскім бегу (2019). З’яўляецца першай жанчынай, якая пераадолела бар’еры 2:11 і 2:10 у марафоне, а таксама займае трэцяе месца ў паўмарафоне за ўвесь час — 1 гадзіна 4 хвіліны 2 секунды.
Рут Чэпнгеціч выйграла Стамбульскі марафон у 2018 годзе, прабегшы за 2:18:35. Яе час стаў рэкордам гэтага марафону[2].
На 20-м Дубайскім марафоне яна адсвяткавала перамогу, усталяваўшы таксама рэкорд трасы 2 гадзіны 17 хвілін і 8 секунд[3].
У Катары на перадалімпійскім чэмпіянаце свету ў верасні 2019 года Рут фінішавала на першым месцы ў марафоне і заваявала залаты медаль. Яна паказала час 2:32:43 і абагнала бліжэйшую праследавацельніцу на 1 хвіліну і 3 секунды[4].
У красавіку 2021 года ў Стамбуле ўстанавіла сусветны рэкорд у паўмарафонскай дысцыпліне — 1:04:02[5].
13 кастрычніка 2024 года на Чыкагскім марафоне ўстанавіла сусветны рэкорд у марафоне — 2:09:57. Усталяваўшы гэты рэкорд, яна стала першай жанчынай у гісторыі, якая пераадолела бар’еры 2:11 і 2:10 у марафоне. Чэпнгеціч заявіла, што прысвяціла свой сусветны рэкорд суайчынніку і рэкардсмену сярод мужчын Келвіну Кіптуму, які загінуў у аўтакатастрофе ў лютым 2024 года.[6][7].