Рутавыя | ||||||||||||||||
Рута пахучая (Ruta graveolens) | ||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| ||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||||
Тыпавы род | ||||||||||||||||
|
Рутавыя[3] (Rutaceae) — сямейства кветкавых двухсемядольных раслін.
Рутавыя — пераважна вечназялёныя дрэвы ці хмызнякі, іншы раз ліяны, вельмі рэдка шматгадовыя і аднагадовыя травы. Лісты складаныя, перыстыя, радзей простыя. У вегетатыўных органах, іншы раз і ў пладах, маюцца ёмістасці з эфірнымі алеямі, бальзамамі і смоламі.
Кветкі двухполыя, іншы раз аднаполыя, большай часткай правільныя, звычайна з двайным 5-4-членным калякветнікам, часта з нектарным дыскам паміж андрацэем і гінецэем. Чашалісцікі свабодныя, іншы раз зрослыя. Тычынак у два разы, радзей у некалькі разоў, больш чым пялёсткаў; іншы раз яны зрастаюцца ў аснове. Каляпялёсткавыя тычынкі ператвараюцца ў нектарнікі ці адсутнічаюць. Пладалісцікаў 5-4, радзей менш (да аднаго), яшчэ радзей пладалісцікаў шэсць — некалькі. Яны зрастаюцца, іншы раз не заўсёды поўнасцю, а толькі каля слупка. Завязь, як правіла, шматгняздовая, з 1-2 семязачаткамі ў гняздзе, верхняя. Плады разнастайныя, бываюць сухімі ці сакавітымі. Сухія плады часта распадаюцца на 4-5 ці 1-3 скурыстыя плодзікі, ці яны лопасцевыя каробачкападобныя або падобныя на крылаткі клёна ці льну. Сакавітыя плады касцянка- ці ягадападобныя, маюць або дравяністы экзакарпій і сакавіты эндакарпій, або наадварот.
Плод гесперыдый уласцівы многім прадстаўнікам падсям'і цытрусавых роду цытрус (Citrus), куды ўваходзяць апельсін, лімон, мандарын і іншыя віды. Гесперыдый уяўляе сабой вельмі своеасаблівую разнавіднасць ягадападобнага плода. Для яго характэрна наяўнасць даволі тоўстай, двухслойнай скуры і мякаці, якая запаўняе цалкам гнёзды плода. Мякаць складаецца з мноства верацёнападобных валаскоў, запоўненых сокам, называемых сокавымі мяшочкамі. Пры паспяванні плода мякаць некаторых цытрусавых лёгка можа быць раздзелена на долі, гнёзды плода. У кожным гняздзе спелага плода знаходзіцца адно ці два семя, размешчаных адзін на другім. Скура геперыдыя складаецца з двух слаёў. Вонкавы слой — экзакарпій жоўтага ці аранжавага колеру, утрымлівае вялікую колькасць залозак з эфірным алеем. Другі слой — мезакарпій, у спелых пладоў белай губчастай структуры.
Уключае каля 150 родаў і 900 відаў трапічных, субтрапічных і часткова цёплаўмераных паясоў абодвух паўшар'яў, але галоўным чынам у паўднёвай Афрыцы і ў Аўстраліі.
У 1862 годзе выйшаў першы том «Genera plantarum» англійскіх батанікаў Джорджа Бентама і Уільяма Гукера, у якім гэта вялікае сямейства падзялялася на дзве серыі і сем трыб; Адольф Энглер (гл. «Natürliche Pflanzenfamilien», III, 4) падзяліў яго на шэсць падсямействаў і 25 трыб. Падсямействы наступныя:
|
|
У цяперашні час сямейства падзяляецца на 6 падсямействаў[4]:
Сямейства ўключае ў сябе больш 170 родаў[4], некаторыя з іх: