Рутульская мова (рут. МыхӀабишды чӀал) — мова рутульцаў. Належыць да лезгінскай групы нахска-дагестанскіх моў. Адрозніваюць дыялекты: мухадскі (аснова літаратурнай мовы), шыназскі, мюхрэкскі, іхрэкскі і борчынска-хноўскі. Распаўсюджаны ў Рутульскім раёне Дагестана і ў Азербайджане. Колькасць носбітаў рутульскай мовы ў Расіі — 30 360 чалавек (2010).
На рутульскай мове выдаецца штотыднёвая газета «МыхаӀбишды цӀинды хабарбыр» («Рутульскія навіны»).