Рутшуру
| ||||
Рутшуру (фр.: Rutshuru) — горад у Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга, у правінцыі Паўночнае Ківу. Адміністрацыйны цэнтр аднайменнага раёна.
Размешчаны паміж азёрамі Эдуард і Ківу, за 15 км ад мяжы з Угандай і за 30 км ад мяжы з Руандай, на вышыні 1203 м над узроўнем мора[1]. За 40 км на паўднёвы захад ад Рутшуру знаходзіцца вулкан Н’ямлагіра, лававыя патокі якога пры апошніх вывяржэннях падыходзілі да горада на адлегласць 7 км. На паўночным захадзе за 32 км знаходзіцца вулкан Май-я-Мота і гарачыя крыніцы, папулярны турыстычны аб’ект. На шахце на поўнач ад Рутшуру здабываецца пірахлор — руда на ніобій.
Да 1910 года ў каланіяльны перыяд належаў Руандзе. У сувязі з генацыдам у Руандзе выпрабаваў наплыў бежанцаў. У 2008 годзе тут разгарэліся баі паміж урадавымі войскамі і паўстанцамі генерала Нкунда.