Рухну | |
---|---|
эст. Ruhnu | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 11,88 км² |
Найвышэйшы пункт | 28 м |
Насельніцтва | 55 чал. (2011) |
Шчыльнасць насельніцтва | 4,63 чал./км² |
Размяшчэнне | |
57°48′00″ пн. ш. 23°15′00″ у. д.HGЯO | |
Архіпелаг | Маанзундскі архіпелаг |
Акваторыя | Рыжскі заліў |
Краіна | |
Павет | павет Саарэмаа |
Муніцыпалітэт | воласць Рухну |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Рухну (эст.: Ruhnu, шведск.: Runo, лат.: Ronu) — востраў у Рыжскім заліве Балтыйскага мора. Плошча 11,88 км². Належыць Эстоніі.
Востраў, як і суседнія астравы Маанзундскага архіпелага, быў у XI—XIX стст. населены ў асноўным балтыйскімі шведамі, якія яго пакінулі падчас Другой Сусветнай вайны. Тады ж прэтэнзіі на востраў выставіла і Латвія. Пры савецкай уладзе на востраве з'явілася шмат эстонскіх перасяленцаў (каля 400 чалавек). Аднак, пасля моцнага марскога шторму ў пачатку 1990-х гг. большасць жыхароў эвакуіравалася. Паводле перапісу насельніцтва 2007 года на востраве пражывалі 64 жыхары. У 2011 г. колькасць астравіцян паменьшылася да 55.