Рывер Фенікс

Рывер Фенікс
англ.: River Phoenix
Рывер Фенікс (23 жніўня 1970 — 31 кастрычніка 1993) пазіруе з Рыкам Бэстам на губернатарскім балі пасля тэлетрансляцыі 61-й штогадовай цырымоніі ўручэння прэміі «Оскар» 28 сакавіка 1989 года.
Рывер Фенікс (23 жніўня 1970 — 31 кастрычніка 1993) пазіруе з Рыкам Бэстам на губернатарскім балі пасля тэлетрансляцыі 61-й штогадовай цырымоніі ўручэння прэміі «Оскар» 28 сакавіка 1989 года.
Імя пры нараджэнні Рывер Джуд Ботам
Дата нараджэння 23 жніўня 1970(1970-08-23)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 31 кастрычніка 1993(1993-10-31)[3][1][…] (23 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Маці Arlyn Phoenix[d]
Адукацыя
Прафесія акцёр, тэлеакцёр, кінаакцёр, вулічны артыст, музыкант, аўтар-выканаўца, абаронца навакольнага асяроддзя, гітарыст
Кар’ера 1982—1993
Кірунак альтэрнатыўны рок
Узнагароды
IMDb ID 0000203
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Рывер Джуд Фенікс (англ.: River Jude Phoenix; 23 жніўня 1970 — 31 кастрычніка 1993) — амерыканскі акцёр, музыкант і кумір падлеткаў. Старэйшы брат акцёра Хаакіна Фенікса.

Фенікс пачынаў акцёрскую кар’еру ў 10-гадовым узросце, аднак яго першай прыкметнай працай стала роля ў фільме «Застанься са мной» (1986) па навеле Стывена Кінга. Фенікс пачаў з’яўляцца ў больш «дарослых» карцінах, такіх як «Бег на месцы» (1988), за якую 18-гадовага акцёра намінавалі на «Оскар» у катэгорыі «Лепшая мужчынская роля другога плана», і «Мой асабісты штат Айдаха» (1991). Апошняя выклікала адабрэнне крытыкаў і прынесла Феніксу кубак Вольпе на Венецыянскім кінафестывалі, а таксама прэмію лепшаму акцёру ад Нацыянальнага грамадства кінакрытыкаў ЗША. Джон Уіліс назваў яго адным з 12 шматспадзеўных пачаткоўцаў 1986 года, а крытыкі Роджэр Эберт і Джын Сіскел адклікаліся аб ім як аб надзвычай таленавітым акцёру.

31 кастрычніка 1993 Фенікс памёр ад перадазіроўкі наркотыкаў каля ўваходу ў клуб «Viper Room».

Зноскі