Рыгор Аляксандравіч Маргуліс | |
---|---|
руск.: Григо́рий Алекса́ндрович Маргу́лис | |
Дата нараджэння | 24 лютага 1946[1] (78 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | матэматык, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | група Лі, алгебра і матэматыка |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Якаў Сінай |
Член у | |
Узнагароды |
Філдсаўская прэмія (1978) прэмія Гумбальта (1995) Прэмія Вольфа па матэматыцы (2005) Абелеўская прэмія (2020) Q126373749? (2013) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Рыгор Аляксандравіч Маргуліс (нар. 24 лютага 1946, Масква) — рускі і амерыканскі матэматык, доктар фізіка-матэматычных навук, навуковы супрацоўнік Інстытута праблем перадачы інфармацыі імя А. А. Харкевіча РАН, прафесар Ельскага ўніверсітэта (ЗША).
Скончыў Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт у 1967 годзе. Пачаў навуковую працу пад кіраўніцтвам Я. Р. Сіная па эргадычнай тэорыі . У далейшым інтарэсы зрушыліся ў галіну тэорыі груп Лі (тэорыя рашотак у паўпрастых групах Лі), якую ён здолеў прымяніць у той жа эргадычнай тэорыі, тэорыі прадстаўлення груп , тэорыі лікаў, камбінаторыцы і тэорыі меры. Маюць значэнне работы па тэорыі інфармацыі. Залаты медаль і прэмія Дж. Філдса (1978), на цырымоніі ўручэння не прысутнічаў, таму што яму было адмоўлена ў выязной візе.
У 1979 годзе ён наведаў Бон і з гэтага часу атрымаў магчымасць свабоднага выезду за мяжу, але працягваў працаваць навуковым супрацоўнікам у Маскве ў Інстытуце праблем перадачы інфармацыі РАН. У 1991 годзе Р. А. Маргуліс быў запрошаны на сталую працу ў ЗША ў Ельскі ўніверсітэт.
У 2005 годзе ён стаў лаўрэатам прэміі Вольфа за шэраг сваіх работ па матэматыцы.
У 2020 годзе сумесна з Гілелем Фюрстэнбергам атрымаў Абелеўскую прэмію.