Рызоіды (ад грэч. ριζα — корань і грэч. ειδος — выгляд) — ніткападобныя ўтварэнні ў імхоў, лішайнікаў, некаторых водарасцей і грыбоў, з дапамогай якіх яны мацуюцца да субстрату, паглынаюць з яго ваду і пажыўныя рэчывы.
Рызоіды па знешнім выглядзе нагадваюць каранёвыя валаскі і складаюцца з адной або двух клетак. У маршанцыевых імхоў рызоіды складаюцца з мёртвых клетак, па якіх вада паднімаецца як па кноце.