Па адукацыі інжынер гандлю і магістр планавання і развіцця прамысловасці. З 1980-х гг. займаўся палітычнай дзейнасцю ў складзе фламандскіх ліберальных аб’яднанняў. З’яўляецца членам палітычнай партыі «Фламандскія лібералы і дэмакраты».
Быў дарадцам па фінансавых і эканамічных пытаннях у федэральным урадзе. У 1987 годзе атрымаў дэпутацкі мандат у Палаце прадстаўнікоў. Ён паспяхова балатаваўся на перавыбранне на наступных выбарах (1991, 1995, 1999, 2003 і 2007). У перыяд з 1989 па 1994 гады быў адначасова мэрам Арсхота. Пазней ён быў дарадцам у Лёвене (з 2006) і ў Герэнце.
У першым урадзе Гі Верхофстата (1999—2003) займаў пасаду міністра тэлекамунікацый і дзяржаўных прадпрыемстваў. Пазней цягам трох гадоў узначальваў дэпутацкае аб’яднанне ПДВ, а ў 2006—2007 гадах — камітэт замежных спраў. Ён прадстаўляў бельгійскі парламент у Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы. У 2010 годзе абраны ў склад федэральнага Сената, а ў 2014 атрымаў мандат у парламенце Фламандскага рэгіёна[1]. Быў абраны ў склад Сената на пяць гадоў[2]. У 2019 годзе быў дэлегаваны ў склад вышэйшай палаты Федэральнага парламента наступнага склікання[3].