Рыла | |
---|---|
балг. Рила, Рила-Планина | |
42°11′ пн. ш. 23°35′ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ры́ла, ці Рыла-Планіна (балг.: Рила, Рила-Планина) — горны масіў на паўднёвым захадзе Балгарыі, самы высокі на Балканскім паўвостраве (2925 м, Мусала). Даўжыня каля 80 км. Складзены са старажытных крышталічных і метамарфічных парод. Характэрны востраканцовыя вяршыні, цыркі , трогі.
З Рылы бяруць пачатак рэкі Іскыр, Марыца, Места. На вышыні 2100—2500 м ледніковыя азёры, на схілах шыракалістыя і хвойныя лясы, вышэй за 2000—2100 м субальпійскія і альпійскія лугі.
У гарах развіты турызм і зімні спорт. Акрамя таго, у Рыле размешчана некалькі курортаў з мінеральнымі крыніцамі.
У паўднёва-заходніх адгор'ях — Рыльскі манастыр.