Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||
Рыльск (руск.: Рыльск) — горад (з 1779 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Рыльскага раёна Курскай вобласці. Насельніцтва 17,2 тыс. чалавек (2006). Заснаваны ў 1152 годзе.
Горад размешчаны ля ракі Сейм (прыток Дзясны), за 124 км ад Курска. Цэнтр горада з рэгулярнай прамавугольнай планіроўкай знаходзіцца на правым беразе ракі.
Назва горада меркавана паходзіць ад рэчкі Рыла.
Паводле адной з версій, горад абавязаны сваёй назвай Іаану Рыльскаму. Сам праваслаўны святы жыў у Балгарыі, там, дзе знаходзяцца Рыльскія горы (балг. bg:Рила), рака Рыла і гарадок з такой жа назвай. Ужо пасля яго смерці балгарскія манахі былі вымушаныя збегчы з краіны, з сабою яны ўзялі часціцу мошчаў святога — дзясніцу (правую руку). У Курскай вобласці яны заснавалі манастыр — Рыльскі — у гонар святога Іаана Рыльскага. Так з’явіўся і горад Рыльск.
Горад сфарміраваўся ў кан. X — пач. XI стст. пасля на землях севяран. Упершыню Рыльск згадваецца ў 1152 г. у Іпацьеўскім летапісе. Уваходзіў у склад Ноўгарад-Северскага княства. Дзяцінец XI—XIII стст. размяшчаўся на гарадзішчы (упершыню заселена ў раннім жалезным веку), які знаходзіцца ў цэнтры сучаснага горада, пры ўпадзенні р. Дублянка ў р. Сейм. На гарадзішчы вывучаны пабудовы і пахаванне хазарскай дзяўчыны-ваяра, маюцца сляды храмавага будаўніцтва кан. XII — пач. XIII стст. З поўдня да дзядзінца прымыкаў Верхні пасад, з захаду (правы бераг р. Дублянка) — Ніжні пасад.
З 1180 года цэнтр Рыльскага княства. Імаверна, у 1239 годзе спустошаны падчас мангола-татарскага нашэсця, але неўзабаве адноўлены. У 1350-60-х гадах Рыльскае княства перайшло пад уладу Вялікага Княства Літоўскага. У 1500 годзе захоплены ноўгарад-северскім князем Васілём Іванавічам Шэмячычам, які перайшоў у тым жа годзе на службу да вялікага князя маскоўскага Івана III Васільевіча. Уваходжанне Рыльска ў склад Рускай дзяржавы замацавана Маскоўскім перамір’ем 1503 года. У кан. XV — пач. XVI стст. узмоцнены земляныя ўмацаванні горада. У 1502 годзе Рыльск вытрымаў напад хана Вялікай Арды Шэйх-Ахмеда, у 1515 крымскіх татараў. У XVI ст. уваходзіў у сістэму гарадоў-крэпасцяў на паўднёвых межах Рускай дзяржавы, якія прыкрывалі яго ад нападаў крымскіх татараў. У кан. XVI ст. збудаваны драўляны астрог.
У Смутны час у 1604 годзе Рыльск без бою здаўся Ілжэдзмітрыю I, адзін з цэнтраў паўстання Балотнікава (1606—1607), у 1613 і 1618 вытрымаў напады польска-літоўскіх войск, зімой 1614/15 — нагайцаў.
Паводле Дэулінскага перамір’я 1618 года застаўся ў складзе Рускай дзяржавы. У 1620 адноўлена крэпасць. У сярэдзіне — 2-й пал. XVII ст. апорны пункт кантактаў з левабярэжная Украінай. З XVII ст. буйны цэнтр гандлю, з XVIII ст. праходзілі 2 штогадовыя кірмашы. Павятовы горад Кіеўскай губерні (1708-19), Сеўскай правінцыі Кіеўскай (1719-27) і Белгародскай (1727-79) губерняў, Курскай губерні (1779—1928, да 1796 — Курскае намесніцтва). У 1894 адкрыты рух па чыгуначнай лініі Коранева — Рыльск.
Савецкая ўлада ўстаноўлена ў студзені 1918 года. З красавіка па лістапад 1918 г. быў акупаваны германскімі войскамі, затым пад кантролем РСЧА, з 28 жніўня па 22 лістапада 1919 года — Добраахвотніцкай арміі Узброеных сіл Поўдня Расіі, 22 лістапада 1919 года зноў заняты часткамі РСЧА. Раённы цэнтр Льгоўскай акругі Цэнтральначарназёмнай вобласці (1928-30), Цэнтральначарназёмнай вобласці (1930-34), з 1934 Курскай вобласці.
У Вялікую Айчынную вайну акупаваны германскімі войскамі 5 кастрычніка 1941 года. Вызвалены Чырвонай Арміяй 31 жніўня 1943 года, у час Чарнігаўска-Прыпяцкай наступальнай аперацыі.
|