Рынхастэ́гіум (Rhynchostegium) — род брыевых імхоў сямейства Брахітэцыевыя (Brachytheciaceae).
Аднадомныя лістасцябловыя расліны. Сцябло сцелістае або паўзучае, ці плавае ў вадзе, галінастае, перыста абліселае. Лісце завостранае, увагнутае, завостранае, яйцападобнай формы. Ножка гладкая. Каробачка нахіленая або гарызантальная. Каўпачок клабукападобнай формы. Споры дробныя.
Пашыраны ва ўмераных і трапічных абласцях. Наземныя, наскальныя і водныя імхі. Утвараюць рыхлыя бледна-зялёныя або цёмна-зялёныя дзярнінкі.
Род налічвае каля 130 відаў. Паводле сайта The Plant List — 221 від.
На тэрыторыі Беларусі сустракаюцца наступныя 3 віды:
Зноскі