Рысавая папера — тонкія аладкі з рысавай мукі, па таўшчыні супастаўныя з паперай. Асноўныя інгрэдыенты: рыс, вада, соль. Часам дадаецца мука з тапіёкі (складаецца амаль цалкам з крухмалу).
Рысавая папера ў сухім выглядзе цвёрдая і крохкая, але калі яе размачыць у вадзе — лёгка згортваецца. Яна выкарыстоўваюцца ў азіяцкіх кухнях часцей за ўсё для заварочвання начынкі. Атрыманую страву часта называюць «спрынг-ролы» або «вясновыя ролы», а ў в’етнамскай кухні — нэмы. Таксама рысавая папера выкарыстоўваецца для ўпакоўкі цукерак як унутраная ядомая абгортка, каб ліпкая цукерка не прыліпала да цэлюлознай паперы.
Спосаб вырабу:
У залежнасці ад рамкі тканіны пры варэнні, рысавая папера мае круглую або квадратную форму.