Рысперыдон

Рысперыдон (англ.: Risperidone) — атыповы антыпсіхатычны сродак, вытворнае бензізаксазолу, распрацаваны кампаніяй Janssen Pharmaceutica і упершыню ўхваленае да ўжывання ў 1993 годзе.

Ужываецца часцей за ўсё для лячэння псіхозаў: пры шызафрэніі, а таксама ў тэрапіі некаторых формаў біпалярнага разладу і псіхатычнай дэпрэсіі.

29 снежня 2007 года скончыўся тэрмін патэнтнай аховы на рысперыдон, што прывяло да з'явлення на рынку больш танных версій прэпарату (джэнерыкаў).