Рыхард Кун | |
---|---|
ням.: Richard Johann Kuhn | |
Дата нараджэння | 3 снежня 1900[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 31 ліпеня 1967[3] (66 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Peter Kuhn[d] |
Род дзейнасці | біяхімік, хімік, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | біяхімія і хімія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар філасофіі[5] (1922) |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Рыхард Марцін Вільштэтэр[5] |
Член у | |
Прэміі |
прэмія Гётэ[d] (1942) |
Узнагароды |
Emil-von-Behring-Prize[d] (1944) медаль Вільгельма Экснера[d] (1952) медаль Катэніуса[d] (1937) медаль Адольфа фон Баера[d] (1934) Прэмія стагоддзя[d] (1962) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Рыхард Іаган Кун (ням.: Richard Johann Kuhn; 3 снежня 1900, Вена — 31 ліпеня 1967, Гайдэльберг) — нямецкі хімік і біяхімік.
Вучыўся (1919—1922) і працаваў у Мюнхене ў Р. Вільштэтэра. З 1926 года прафесар у Вышэйшай тэхнічнай школе і дырэктар Хімічнага інстытута ў Цюрыху. З 1928 года прафесар Гайдэльбергскага ўніверсітэта і кіраўнік хімічнага аддзяленні ў інстытуце Макса Планка.
Усталяваў будову і ажыццявіў сінтэз шматлікіх прыродных рэчываў (у тым ліку каля 300 раслінных пігментаў). Вывучаў сувязь хімічнай будовы ненасычаных злучэнняў з іх фізічнымі (аптычнымі, магнітнымі і дыэлектрычнымі) ўласцівасцямі. У 1944 годзе сінтэзаваў баявое атрутнае рэчыва заман.
Нобелеўская прэмія па хіміі (1938) за працы па каратыноідах і вітамінах.