Рыцар (ням.: Ritter, першапачаткова — коннік, вершнік) — сярэдневяковы дваранскі ганаровы тытул у Еўропе.
Рыцарства як ваеннае і землеўладальніцкае саслоўе ўзнікла ў франкаў у сувязі з пераходам у VIII ст. ад народнага пешага войска да коннага войска васалаў. Пад уздзеяннем царквы і паэзіі, яно выпрацавала маральны і эстэтычны ідэал воіна, а ў эпоху Крыжовых паходаў, пад уплывам узніклых тады духоўна-рыцарскіх ордэнаў, замкнулася ў спадчынную арыстакратыю, лічыўшую сябе міжнародным ваенным ордэнам. Узмацненне дзяржаўнай улады, перавага пяхоты над конніцай, вынаходства агнястрэльнай зброі, стварэнне пастаяннага войска ператварылі феадальнае рыцарства, к канцу сярэдніх вякоў, у палітычнае саслоўе нетытулованага дваранства.
Рыцарскія доблесці —
Рыцарскія запаведзі — быць верным хрысціянінам, ахоўваць царкву і Евангелле, абараняць слабых, любіць радзіму, быць мужным у бітве, падпарадкоўвацца і быць верным сеньёру, казаць праўду і трымаць сваё слова, ахоўваць чысціню нораваў, быць шчодрым, змагацца супраць зла і абараняць дабро і г. д.
Рыцар на Вікісховішчы |
Помнікамі сярэдневяковага рыцарства застаюцца замкі XII—XIV стст. З адпадзеннем рыцарства такія замкі ператвараліся часам у разбойніцкія гнёзды, апорныя пункты для сістэматычнага рабавання прыезджых суседзяў. Рудольф Габсбургскі знішчыў у Германіі вялікую колькасць такіх разбойніцкіх гнёздаў.
Рыцарскія традыцыі сёння адраджаюцца ў выглядзе турніраў і фэстаў[1].