Рычард Лонг | |
---|---|
англ.: Richard Long | |
Дата нараджэння | 2 чэрвеня 1945[1][2][…] (79 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | фатограф, скульптар, мастак, land artist, дзеяч мастацтваў, рысавальнік, installation artist, мастак-канцэптуаліст, архітэктурны чарцёжнік, environmental artist, дзеяч выяўленчага мастацтва |
Жанр | Лэнд-арт[5][6] |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | канцэптуальнае мастацтва[d][6] |
Уплыў | Anthony Caro[d][3] |
Член у | |
Узнагароды |
Прэмія Цёрнера[d] (1989) Aachen art prize[d] (1988) Імператарская прэмія (2009) прэмія Вольфа ў мастацтве (2023) |
Сайт | richardlong.org |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сэр Рычард Джуліян Лонг (англ.: Richard Julian Long, нар. 2 чэрвеня 1945, Брысталь, Англія) — брытанскі скульптар, авангардыст, адзін з самых вядомых брытанскіх лэнд-мастакоў. Член Каралеўскай акадэміі мастацтваў (2001), кавалер Ордэна Брытанскай Імперыі (2013).[7]
Рычард Лонг — адзіны мастак, які чатыры разы ўваходзіў у шорт-ліст прэміі Цёрнера . Ён быў намінаваны ў 1984, 1987 і 1988 гадах, а затым атрымаў узнагароду ў 1989 годзе за White Water Line.[8] Жыве і працуе ў Брысталі, горадзе, у якім нарадзіўся.[9]
Лонг нарадзіўся ў Брысталі, на паўднёвым захадзе Англіі.
У 1962—1965 гадах вучыўся ў Каледжы мастацтваў Заходняй Англіі, з 1966 па 1968 год — у Школе мастацтваў Святога Марціна ў Лондане,[10] дзе яго настаўнікамі былі Энтані Кара і Філіп Кінг .[11]