Рычард Мэцью Столман | |
---|---|
англ.: Richard Matthew Stallman | |
![]() | |
Дата нараджэння | 16 сакавіка 1953[1][2][…] (71 год) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | праграміст, блогер, інжынер, вынаходнік, актывіст, documentary participant |
Навуковая сфера | свабодныя праграмы |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар навук |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды |
стыпендыя Мак-Артура (1990) Grace Murray Hopper Award[d] (1990) Зала славы Інтэрнэту[d] (2013) ACM Software System Award[d] (2015) ганаровы доктар Універсітэта П'ера і Марыі Кюры[d] (11 кастрычніка 2016) ганаровы доктар Брусельскага вольнага ўніверсітэта[d] (2003) |
Сайт | stallman.org (англ.) |
Подпіс |
![]() |
![]() | |
![]() | |
![]() |
Рычард Мэцью Столман (англ.: Richard Matthew Stallman, таксама англ.: rms[3]; 16 сакавіка 1953, Нью-Ёрк, ЗША) — амерыканскі актывіст руху свабоднага праграмнага забеспячэння, хакер і распрацоўшчык праграм.
У верасні 1983 заснаваў праект GNU, чым адкрыў гісторыю руху свабодных праграм, і быў галоўным арганізатарам і архітэктарам праекта. У кастрычніку 1985 заснаваў Фонд Свабоднага праграмнага забеспячэння.
Столман — першапачатковы распрацоўшчык канцэпцыі «копіле́фт»(англ.: copyleft), і галоўны аўтар некалькіх належачых да гэтай канцэпцыі ліцэнзій, уключна з Агульнай грамадскай ліцэнзіяй GNU (англ.: GNU General Publbc License, скар. GPL). Таксама ён распрацаваў значную колькасць шырока распаўсюджаных праграм, сярод якіх арыгінальны Emacs, калекцыя кампілятараў GNU, і GNU Debugger.
Пачынаючы з сярэдзіны 1990-х гадоў, Столман траціць большую частку свайго часу, адстойваючы свабоднае праграмнае забеспячэнне і агітуючы супраць патэнтаў на ПЗ.