Рычард Пайпс | |
---|---|
польск.: Ryszard Pipes англ.: Richard Pipes | |
Дата нараджэння | 11 ліпеня 1923[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 мая 2018[2][3] (94 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Даніель Пайпс[d] |
Род дзейнасці | гісторык, пісьменнік, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | гісторыя[4] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар філасофіі |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Crane Brinton[d] і Michael Karpovich[d] |
Член у | |
Прэміі |
George Louis Beer Prize[d] (1955) |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Рычард Пайпс (англ.: Richard Pipes; 11 ліпеня 1923 — 17 мая 2018) — польскі і амерыканскі гісторык, спецыялізаваўся на гісторыі Расіі[5].
Нарадзіўся ў 1923 годзе ў Цешыне (Польшча) у яўрэйскай сям’і. У 1939 сям’я збегла ад нацыстаў спачатку ў Італію, а затым у ЗША.
Рычард Пайпс займаўся гісторыяй Расіі і быў адным з самых вядомых замежных спецыялістаў па гісторыі Расіі пачатку XX стагоддзя. Ён напісаў, у прыватнасці, класічную кнігу «Руская рэвалюцыя».
Акрамя акадэмічнай працы і адукацыі, Пайпс быў членам Team B, створанай уладамі ЗША ў 1976 годзе для ацэнкі пагрозы з боку Савецкага Саюза адначасова з ЦРУ. У пачатку 1980-х ён быў дарадцам прэзідэнта ЗША Рональда Рэйгана.
Памёр у ЗША ва ўзросце 94 гадоў.