Ры́чыя (Riccia) — род пячоначных імхоў з парадку маршанцыевых.
Наземныя, радзей водныя расліны. Слаявіна ў выглядзе разеткі дыяметрам да 2 см з рызоідамі, утворана зверху з асіміляцыйнай, знізу — з асноўнай тканкі. Палавыя органы (антэрыдыі і архегоніі) паглыбленыя ў слаявіну, размешчаны хаатычна.
Род налічвае каля 200 відаў. Пашыраны паўсюдна пераважна ў паўднёвых шыротах і Паўднёвым паўшар'і. На Беларусі найбольш вядомыя рычыя кучкаплодная (Riccia sorocarpa), плаваючая (Riccia fluitans), шызая (Riccia glauca). Трапляюцца на вільготнай, звычайна гліністай, аголенай глебе. Водную форму рычыі плаваючай вырошчваюць у акварыумах.
Зноскі
- Рычыя // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 530. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (Т. 13).