Рышар Барэнжэ

Рышар Барэнжэ
фр.: Richard Bohringer
Дата нараджэння 16 студзеня 1942(1942-01-16)[1][2] (82 гады) ці 16 студзеня 1941(1941-01-16)[3] (83 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Дзеці Romane Bohringer[d] і Lou Bohringer[d]
Прафесія акцёр, спявак, пісьменнік, кінарэжысёр, сцэнарыст, паэт, тэатральны акцёр, кінаакцёр, кампазітар, кінапрадзюсар, тэлеакцёр
Узнагароды
IMDb ID 0092184
richardbohringer.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Рышар Барэнжэ (фр.: Richard Bohringer; нар. 16 студзеня 1942) — французскі акцёр тэатра і кіно, спявак і літаратар.

Нарадзіўся 16 студзеня 1942 года ў Мулене, дэпартамент Алье. Сын афіцэра вермахта і францужанкі, якая сустракаліся з ім у гады Другой сусветнай вайны. У юнацтве жыў пераважна ў Сен-Жэрмен-дэ-Прэ. Тады ж пачаў пісаць, затым пад уплывам сябра — рэжысёра Мішэля Адзіяра — заняўся сцэнарнай дзейнасцю. Некалькі гадоў прабыў у Нью-Ёрку, ведучы бязладны лад жыцця. Вярнуўшыся ў Францыю, пачынае выступаць у ролі барда-спевака. У 1960-х пачынаецца яго акцёрская кар’ера. Першую ролю ў тэатры ён сыграў у «Жырафах» (рэжысёр Клод Лелуш), першую ролю ў кіно — у Жэрара Брака ў «Доме» (1970).

У 1982 годзе выйшаў фільм «Дзіва» Жан-Жака Бенекса, дзе Барэнжэ сыграў ролю імпазантнага таямнічага незнаёмца, што прынесла яму па-сапраўднаму шырокую вядомасць. Затым рушылі ўслед «брутальныя» ролі ў фільмах «Небяспека ў доме» Мішэля Дэвіля, «Разлік» Дэні Амара (за ролю ў гэтай крымінальнай драме Барэнжэ атрымаў свайго першага «Сезара» ў 1985 годзе), «Агент-баламут» Жан-П’ера Макі.

«Сезар» за галоўную ролю акцёр атрымаў у 1988 годзе за ролю ў «Вялікай дарозе» Жан-Лу Юбера. Зараз Барэнжэ ўваходзіць у пяцёрку найбольш значных акцёраў Францыі.

Сярод іншых значных фільмаў з удзелам акцёра — «Падземка» Люка Бесона, «Кухар, злодзей, яго жонка і яе палюбоўнік» Пітэра Грынуэя.

Дачка акцёра Романа Барэнжэ (нар. 1973) таксама абрала акцёрскую кар’еру.

Зноскі