Рэбека | |
---|---|
англ.: Rebecca | |
Жанр | фільм-містэрыя[d][1][2], драматычны фільм, экранізацыя рамана[d] і рамантычны фільм |
Рэжысёр | Альфрэд Хічкак |
Прадзюсар | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Аператар | |
Кампазітар | |
Кінакампанія | Selznick International Pictures[d] |
Працягласць | 126 хв. |
Краіна | ЗША |
Мова | англійская |
Год | 1940 |
IMDb | ID 0032976 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«Рэбека» (англ.: Rebecca) — мастацкі фільм у жанры трылер, зняты рэжысёрам Альфрэдам Хічкакам у 1940 годзе, паводле аднайменнага бэстсэлера англійскай пісьменніцы французскага паходжання Дафны дзю Мар'е. Галоўныя ролі выконвалі Лоўрэнс Аліўе і Джаан Фантэйн. Фільм атрымаў дзве прэміі «Оскар», у тым ліку як найлепшы фільм года.
Амерыканскі арыстакрат Максіміліян Дэ Вінтэр — заможны чалавек, прыкладна год таму страціў сваю жонку, Рэбеку Дэ Вінтэр. Ён прыязджае ў Монтэ-Карла, дзе сустракае місіс Ван Хопер і яе юную кампаньёнку. Паступова Максіміліян так зацікавіўся маладой дзяўчынай, што жэніцца з ёй.
Максіміліян і новая місіс Дэ Вінтэр вяртаюцца ў Мендэрлі, валоданне сям'і Дэ Вінтэр ў Карнуолі, але з часу іх прыбыцця новую місіс Дэ Вінтэр душаць і пераследуюць напамінку аб Рэбека, якія яна знаходзіць абсалютна ва ўсім, што звязана з Мендэрлі. Да таго ж, прыслуга Рэбекі місіс Дэнверс адчайна адхіляе новую жонку Максіміліяна, нібы прысутнасць маладой дзяўчыны пагражае памяці Рэбекі.
Большую частку фільма падзеі адбываюцца плаўна, пастаянна не пакідае адчуванне таго, што не ўсё так проста. У далейшым сюжэт робіцца непрадказальным, закручаным, больш уласцівым фільмаў Хічкака. Менавіта дзякуючы гэтай частцы фільм і стаў здабыткам сусветнай кінакласікі.