Рэгаліі японскіх імператараў (яп.: 三種の神器 Сансю но дзінгі) — бронзавае люстэрка Ята-но кагамі (яп.: 八咫鏡), падвескі з каштоўных камянёў (яшмы) Ясакані-но магатама (яп.: 八尺瓊勾玉) і меч Кусанагі-но цуругі (яп.: 天叢雲剣). Сімвалізуюць адпаведна мудрасць, росквіт і мужнасць. Паводле сінтаісцкага падання, рэгаліі былі перададзены багіняй Аматэрасу яе ўнуку Нінігі-но Мікота, а ім — яго ўнуку Дзіму, першаму імператару Японіі. Шырокай публіцы невядома, ці існуюць рэгаліі: паказ іх імператару жрацамі — частка працэдуры ўзыходжання на трон; вядома, што ў ліпені 1945 года імператар Сёва загадаў захавальніку пячаткі Каіці Кідо любым коштам захаваць рэгаліі. Мяркуецца, што меч захоўваецца ў Нагоі, люстэрка ў храме Ісэ, а каралі — у імператарскім палацы ў Токіа.
Магчыма, былі страчаны ў знакамітай марской бітве паміж кланамі Тайра і Мінамота. Затым заменены на копіі.