Рэджайнаўскі ўніверсітэт | |
---|---|
англ.: University of Regina | |
Арыгінальная назва | англ.: University of Regina |
Заснаваны | 1911 |
Год рэарганізацыі | 1974 |
Размяшчэнне | Рэджайна, Саскачэван, Канада |
Сайт | uregina.ca |
Рэджайнаўскі ўніверсітэт (англ.: University of Regina) — канадская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Рэджайна ў правінцыі Саскачэван, Канада.
Заснаваная ў 1911 годзе як прыватная канфесійная сярэдняя школа метадысцкай царквой, вучэльня пачала асацыяцыю з Саскачэванскім універсітэтам у якасці малодшага каледжа ў 1925 годзе і была цалкам саступлена метадысцкай царквой універсітэту ў 1934 годзе. У 1961 годзе яна атрымала статус кампуса Саскачэванскага ўніверсітэта. У 1974 годзе кампус стаў аўтаномным універсітэтам.