Рэдзька палявая | |||||||||||||||||||
![]() Агульны выгляд квітнеючай расліны | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Raphanus raphanistrum L. | |||||||||||||||||||
|
Рэдзька палявая[1] (Raphanus raphanistrum) — аднагадовая травяністая расліна, від роду рэдзька (Raphanus) сямейства Капуставыя (Brassicaceae).
Вядомы як лекавая і меданосная расліна.
Рэдзька палявая, рэдзька дзікая, рапуха[2], свірэпа[3][4], свірэпка[5].
![]() | ||||||||||
Сцябло вышынёй 10-70 см, часта звілістае.
Ніжняе лісце лірападобна-перыстарассечанае, з чатырма — шасцю парамі лісточкаў.
Пялёсткі жоўтыя, радзей белыя ці пурпурныя.
Струкі даўжынёй 3-8 см, дыяметрам не больш за 5 мм, цвёрдыя, пры паспяванні распадаюцца на асобныя членікі.
Цвіце ўсё лета і восень.
Расце на ўсёй тэрыторыі Еўропы, у Паўночнай Афрыцы і Заходняй Азіі (без Аравійскага паўвострава). Натуралізаваны паўсюдна[6].
Часта расце як пустазелле на пасевах, сустракаецца каля дарог, жылля, на пустках, засмечаных лугах і ўзлесках.
Дае нектар і пылок, таму кветкі ахвотна наведваюць меданосныя пчолы[7].