Рэдзюі́т (фр.: réduit «адасобненае жытло») —унутранае ўмацаванне ў замкнутых палявых або доўгачасовых фартыфікацыйных збудаваннях. У крэпасці — яе цэнтральная ўмацаваная частка, у палявым бастыёне — яго ўзвышаная частка.
Рэдзюіты служылі апошнім аплотам для абаронцаў абарончага збудавання, і будаваліся ў 16—пач. 20 ст.
Военный энциклопедический словарь / Пред. Гл. ред. комиссии Н. В. Огарков. — М.: Воениздат, 1983. — 863 с. (руск.). С.630.