Рэзеда пахучая[3], Рэзеда духмяная (Reseda odorata) — від кветкавых раслін роду Рэзеда (Reseda) сямейства Рэзедовыя (Resedaceae).
Аднагадовая травяністая расліна, якая дае галінастыя прамыя сцёблы да 80 сантыметраў вышыні. Суквецце прадстаўляе сабой каласападобную гронку з многіх кветак. Духмяная кветка мае шэсць ад белых да жаўтлявых або зеленаватых пялёсткаў, верхнія з якіх падзяляюцца на тры вузкіх, пальцападобных дзелькі[4]. У цэнтры кветкі размешчана каля 25 тычынак, на верхавінах якіх размешчаны буйныя ніцыя аранжавыя пылавікі.
Паходзіць, верагодна, з Міжземнаморскага басейну, але часам яго можна сустрэць у дзікай прыродзе, як інтрадукаваны від у многіх частках свету[5].
Расліна здаўна вырошчваецца ў якасці дэкаратыўнай расліны з-за яе духмяных кветак, эфірны алей якіх выкарыстоўваецца ў парфумерыі.
Зноскі
- Резеда душистая: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)