Рэй Брэдберы | |
---|---|
англ.: Ray Bradbury | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | англ.: Raymond Douglas Bradbury |
Псеўданімы | William Elliot[1] |
Дата нараджэння | 22 жніўня 1920[2][3][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 чэрвеня 2012[5][3][…] (91 год) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Бацька | Leonard Spaulding Bradbury, Sr.[d][9] |
Жонка | Маргарыта Брэдберы[d] |
Дзеці | Беціна Ф. Брэдберы[d] |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік |
Гады творчасці | 1938 — 2012 |
Жанр | навуковая фантастыка, фэнтэзі, Літаратура жахаў і сацыяльная фантастыка[d] |
Мова твораў | англійская |
Прэміі | |
Узнагароды |
|
Подпіс | |
raybradbury.com (англ.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
Рэ́йманд Ду́глас «Рэй» Брэ́дберы (англ.: Raymond Douglas "Ray" Bradbury; 22 жніўня 1920, Уакіган, Ілінойс, ЗША — 5 чэрвеня 2012, Лос-Анджэлес, Каліфорнія, ЗША) — выбітны амерыканскі пісьменнік-фантаст. Крытыкі далучаюць некаторыя яго творы да магічнага рэалізму. Атрымаў сусветную вядомасць пасля публікацыі аповесці «451° па Фарэнгейту».
Рэй Брэдберы нарадзіўся ў 1920 годзе ў горадзе Уакіган (штат Ілінойс). У 1934 годзе сям’я пераехала ў Лос-Анджэлес, дзе Рэй скончыў сярэднюю школу, аднак вышэйшай адукацыі ён так і не атрымаў. Пра прафесію пісьменніка ён пачаў марыць яшчэ ў дзяцінстве, першымі творамі сталі невялікія апавяданні, на якія яго натхнілі коміксы. Друкавацца пачаў у 1938 годзе. Першы поспех яму прынеслі «Марсіянскія хронікі», выдадзеныя ў 1950 годзе[10][11].
Першы зборнік фантастычных апавяданняў «Змрочны карнавал» (1947). Аўтар рамана-антыўтопіі «451° па Фарэнгейту» (1953), філасофска-прыгодніцкага рамана-прытчы «Набліжаецца бяда» (1962), дэтэктыва-стылізацыі пад прозу Д. Хэмета і Р. Чандлера «Смерць — лёс адзінокіх» (1985), рамана «Могільнік лунацікаў» (1990), прасякнугага міфалагічнымі матывамі, аўтабіяграфічнай аповесці «Віно з дзьмухаўцоў» (1957), зборнікаў апавяданняў «Размаляваны чалавек» (1951), «Залатыя яблыкі Сонца» (1953), «Сродак ад меланхоліі» (1959), «Глыбока за поўнач» (1976) і інш., цыкла апавяданняў «Марсіянскія хронікі» (1950), п’ес, кніг для дзяцей, радыё-, тэле- і кінасцэнарыяў.
«451 градус па Фарэнгейту» быў упершыню апублікаваны ў часопісе «Плэйбой» і адразу зрабіў Брэдберы славутым. У «Фарэнгейце» ён паспрабаваў давесці да максімальнай хуткасці тое паскарэнне жыцця, якое назіраў у ЗША ў 1950-я. Людзі перастаюць чытаць, не маюць часу спыніцца і задумацца, становяцца рабамі тэлебачання, рабамі забаваў. Жыццё зводзіцца да працы і забаваў пасля яе — і ўрэшце грамадства (само, без умяшальніцтва ўлады) прыходзіць да думкі пра шкоднасць кніг — крыніцы незразумелай і супярэчлівай інфармацыі. А таксама пра небяспеку тых, хто іх чытае[12].
Асноўныя тэмы твораў Рэя Брэдберы — небяспека механізаіцыі і рабатызацыі грамадства, рост бездухоўнасці і ўніфікацыі людзей; суаднесенасць рэальна-зямнога і касмічнага, часу і гісторыі, вайны і міру[13].
Рэй Брэдберы атрымаў мноства літаратурных прэмій, у прыватнасці, прэмію «Нэб’юла» і прэмію Х’юга, якая ўручаецца за літаратурныя дасягненні ў галіне навуковай фантастыкі. У 2000 годзе пісьменнік быў узнагароджаны медалём Нацыянальнай кніжнай прэміі за «вялікі ўнёсак ва ўсе жанры літаратуры»[11].