Рэлігія ў Нідэрландах

Рэлігійны склад насельніцтва Нідэрландаў (2006 год)      Каталікі (27,0%)      Пратэстанты (16,6%)      Мусульмане (5,7%)      Індуісты (1,3%)      Будысты (1,0%)      Атэісты (48,4%)

Нідэрландысвецкая дзяржава, якая не мае дзяржаўнай рэлігіі. Аднак, у краіне існуе свабода веравызнання.

Гістарычна ў краіне пераважае хрысціянства. Да хрысціян сябе адносіць 7414 тыс. жыхароў (43,4 %), з іх каталікі складаюць 4359 тыс. (26,6 %), пратэстанты, галоўным чынам кальвіністы і лютэране — 3033 тыс. (16,8 %). За кошт іміграцыі колькасць мусульман складае 944 тыс. (5,8 %).[1]

Пратэстанты пераважаюць у поўначнай частцы краіны і на ўзбярэжжы, каталікі — у цэнтры, на поўдні і ўздоўж граніцы з Бельгіяй. Мусульмане-імігранты пражываюць галоўным чынам у буйных гарадах. Яўрэйская абшчына ў краіне існуе здаўна, у наш час налічвае прыблізна 30-35 тыс. чалавек.[2]

Колькасць людзей, якія адносяць сябе да якой-небудзь рэлігіі, змяншаецца. 7230 тыс. жыхароў (42,7 %) лічаць сябе агностыкамі ці атэістамі.[3] Гэта адзін з самых высокіх узроўняў у Еўропе. Гэта адна з прычын таго, што ў краіне параўнальна памяркоўна адносяцца да таго, што асуджаецца ці нават забаронена ў іншых еўрапейскіх краінах: аборты, эўтаназія, прастытуцыя, аднаполыя шлюбы, ужыванне лёгкіх наркотыкаў і да т.п.

У той жа час, заўважаны рост мусульманскага экстрэмізму[4].

Зноскі

  1. Godsdienstige veranderingen in Nederland Архівавана 29 мая 2008.
  2. Joden in Nederland Архівавана 18 снежня 2005.
  3. 2007 SCP report
  4. Knippenberg, Hans «The Changing Religious Landscape of Europe» Amsterdam 2005