| ||||||||||||||||||||||||||
Рэмшайд (ням.: Remscheid) — горад у Германіі, у зямлі Паўночны Рэйн-Вестфалія. Размешчаны на левым беразе ракі Вупер. Уваходзіць у гарадскую агламерацыю «Рэйнска-Рурскі рэгіён». На захадзе мяжуе з горадам Золінген. У горадзе Рэмшайд развіта металаапрацоўка, машынабудаванне, металургія, тэкстыльная прамысловасць. Чыгуначны вакзал. Насельніцтва — 112,7 тыс. жыхароў (2009).