Рэпрадуктыўная сістэма — комплекс органаў і сістэм, якія забяспечваюць працэс апладнення, спрыяюць узнаўленню чалавека.
Размнажэнне (рэпрадукцыя) чалавека адбываецца ў выніку ўнутранага апладнення, які завяршае палавы акт:
Чалавек, як від, характарызуецца высокай ступенню палавога дымарфізму. Акрамя розніцы ў першасных палавых адзнаках (палавыя органы), ёсць розніца ў другасных палавых адзнаках і сексуальных паводзінах.
Мужчынская рэпрадуктыўная сістэма — сістэма органаў, размешчаных звонку цела каля таза, якія бяруць удзел у рэпрадукцыі. Першасная функцыя мужчынскай рэпрадуктыўнай сістэмы складаецца ў выпрацоўцы мужчынскіх палавых гамет (сперматазоідаў) для апладнення яйцаклеткі.
Мужчынскія палавыя органы ўключаюць семяннікі (яечкі) з іх пратокамі, палавы член, а таксама дапаможны орган — прадсталёвую залозу. Яечкі (тэсцікулы) — парныя залозы, якія падвешаны ў машонцы на семявым канаціку. Вага кожнага яечка — 10 — 15 г. Маюць авальную форму, складаюцца з семявых канальчыкаў. Прамым прызначэннем яечкаў з’яўляецца выпрацоўка спермы — вадкасці, якая змяшчае мужчынскія палавыя клеткі — сперматазоіды. Акрамя гэтага, яечкі адказваюць за сакрэцыю мужчынскіх палавых гармонаў — андрагенаў.
Жаночую палавую сістэму падзяляюць на 2 групы органаў: вонкавыя і ўнутраныя. Да вонкавых палавых органаў адносяць: малыя і вялікія палавыя губы з размешчанымі на іх залозамі, клітар і ўваход у похву; да ўнутраных — похва, матка, матачныя трубы, яечнікі.
Рэпрадуктыўная сістэма жанчыны складаецца з органаў, размешчаных пераважна ўсярэдзіне цела ў тазавай вобласці. Яна складаецца з трох асноўных частак: похвы, у якую трапляе сперма, матка, у якой развіваецца зародак і яечнікі, у якіх адбываецца паспяванне яйцаклеткі. Грудзі таксама адносяцца да рэпрадуктыўнай сістэмы і адыгрываюць важную ролю ў постнатальным развіцці дзіцяці.
Похва адкрываецца вонкі праз вульву, якая ўключае вялікія і малыя палавыя губы, клітар і урэтру; падчас палавога акту гэта вобласць увільгатняецца выдзяленнямі з барталінавых залоз.
Экстракарпаральнае апладненне (ад лац. Extra — звыш, па-за і лац. Corpus — цела, гэта значыць апладненне па-за целам, скар. ЭКА) — дапаможная рэпрадуктыўная тэхналогія, часцей за ўсё выкарыстоўваная ў выпадку бясплоддзя. Сінонімы: «апладненне ў прабірцы», «апладненне in vitro», «штучнае апладненне», у англійскай мове пазначаецца абрэвіятурай IVF (in vitro fertilisation).
Падчас ЭКА яйкаклетку здабываюць з арганізма жанчыны і апладняюць штучна ва ўмовах «in vitro» («у прабірцы»), атрыманы эмбрыён утрымліваюць ва ўмовах інкубатара, дзе ён развіваецца на працягу 2-5 дзён, пасля чаго эмбрыён пераносяць у паражніну маткі для далейшага развіцця[1].
Як і іншыя складаныя сістэмы органаў, рэпрадуктыўная сістэма чалавека паражаецца вялікай колькасцю захворванняў. Вылучаюць чатыры асноўныя катэгорыі хвароб:
Рэпрадуктыўная сістэма чалавека на Вікісховішчы |