Гістарычная дзяржава | |||
Рэспубліка Іскалату | |||
---|---|---|---|
Iskolata Republika | |||
|
|||
|
|||
Сталіца | Цэсіс, пазней Валка | ||
Мова(ы) | латышская, руская | ||
Форма кіравання | сацыялізм |
Рэспу́бліка І́скалата (лат.: Iskolata Republika) — умоўная назва латвійскага савецкага дзяржаўнага ўтварэння на неакупаванай нямецкімі войскамі тэрыторыі Відзэмэ[1] і Латгаліі[2] са снежня 1917 да лютага 1918 года.
24 снежня 1917 года (6 студзеня 1918 года) у латвійскім горадзе Валка Выканаўчы камітэт Рады працоўных, салдацкіх і беззямельных дэпутатаў Латвіі (Іскалат) прыняў дэкларацыю пра самавызначэнне Латвіі. Была ўтворана Савецкая Латвія (так званая Рэспубліка Іскалата), улада якой распаўсюджвалася на раёны Латвіі, не занятыя нямецкімі войскамі. Старшынёй ураду Рэспублікі Іскалата стаў Фрыцыс Розіньш. Напачатку наступнага года нямецкія войскі занялі ўсю тэрыторыю сучаснай Латвіі.