Першая Рэспубліка Арменія (афіцыйная назва Рэспубліка Дэмакратычная Арменія, іншыя назвы Арарацкая Рэспубліка, Эрыванская Рэспубліка) — незалежная дзяржава, абвешчаная ў Закаўказзі 28 мая 1918 года[1] (дэкларацыя Армянскага нацыянальнага савета пра прыняцце ім на сябе паўнамоцтваў дзяржаўнай улады ў армянскіх паветах была прынята 30 мая 1918 года[5]) падчас распаду Закаўказскай рэспублікі. У 1919 — 1920 гадах улучала тэрыторыі былых Эрыванскай, Елізаветпальскай, Тыфліскай губерняў, Карскай вобласці Расійскай імперыі, у значнай частцы займаючы тэрыторыю гісторыка-геаграфічнай Усходняй Арменіі, а таксама па Сеўрскаму дагавору 1920 г. частак Ванскага, Эрзурумскага, Трабзонскага і Бітліскага вілаетаў Асманскай імперыі (гістарычнай Заходняй Арменіі).
Зноскі