Рэспубліка Боснія і Герцагавіна

Рэспубліка
Рэспубліка Боснія і Герцагавіна
Republika Bosna i Hercegovina
Република Босна и Херцеговина
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Гімн: «Jedna si jedina»
< 
 >
1992 — 1997

Сталіца Сараева
Найбуйнейшыя гарады Сараева, Баня-Лука, Зеніца, Тузла, Мостар
Мова(ы) баснійская, сербахарвацкая
Афіцыйная мова баснійская мова
Рэлігія іслам, праваслаўе, каталіцтва
Грашовая адзінка баснійскі дынар
Плошча 51 129 км²
Кіраўнікі дзяржавы
Прэзідэнт
 • 19921995 Алія Ізетбегавіч
Вярхоўны прадстаўнік
 • 19951997 Карл Більт
Старшыня Прэзідыума
 • 19961997 Алія Ізетбегавіч
Члены Прэзідыума
 • 19961997 Мамчыла Краішнік
Крэшымір Зубак
Сцяг Босніі і Герцагавіны Гісторыя Босніі і Герцагавіны

Даславянскі перыяд
Сярэднявечная Боснія
Асманская імперыя
Аўстра-Венгрыя
Першая Югаславія
Другая сусветная вайна
Другая Югаславія
Найноўшая гісторыя Босніі

Партал «Боснія і Герцагавіна»

Рэспубліка Боснія і Герцагавіна — дзяржава-папярэднік сучаснай Босніі і Герцагавіны. Існавала з моманту дэкларацыі незалежнасці ад СФРЮ ў 1992 годзе да поўнага ўступлення ў сілу Дэйтанскага пагаднення ў 1997 годзе.

Большая частка гісторыі дзяржавы прыпадае на Баснійскую вайну, незадоўга да пачатку якой харвацкай і сербскай меншасцямі на тэрыторыі Рэспублікі былі ўтвораны непрызнаныя дзяржавы Рэспубліка Герцаг-Босна і Рэспубліка Сербская. Фактычна, першыя 2 гады свайго існавання кіраўніцтва Рэспублікі Боснія і Герцагавіна прадстаўляла інтарэсы толькі аднаго народа — баснякоў, і кантралявала толькі малую частку тэрыторыі Рэспублікі.

Сітуацыя змянілася ў 1994 годзе, калі ў выніку падпісання Вашынгтонскага пагаднення, была ўтворана баснійска-харвацкая Федэрацыя Босніі і Герцагавіны. Пасля заключэння Дэйтанскага пагаднення ў канцы 1995 года да альянсу далучылася і Рэспубліка Сербская.

У 1997 годзе Рэспубліка была ператворана ў сённяшнюю Боснію і Герцагавіну.

На парламенцкіх выбарах у Сацыялістычнай Рэспубліцы Боснія і Герцагавіна, якія адбыліся ў 1990 годзе, перамогу атрымалі прадстаўнікі трох нацыяналістычных партый, якія ўтварылі свабодную кааліцыю з мэтай адхіліць ад улады камуністаў. Праз некаторы час спачатку Славенія, а затым і Харватыя абвясцілі пра сваю незалежнасць ад СФРЮ, што выклікала раскол у парламенце Босніі і Герцагавіны: харвацкія і баснійскія дэпутаты выступалі за выхад з СФРЮ, у той час як сербы былі за знаходжанне ў Югаславіі. У кастрычніку 1991 года парламентам была прынята дэкларацыя незалежнасці, а 29 лютага і 1 сакавіка 1992 года адбыўся рэферэндум, на якім 98 % выказаліся за выхад з СФРЮ. Большасць баснійскіх сербаў рэферэндум байкатавала.

Хоць існуюць дыяметральна супрацьлеглыя пункты гледжання адносна этнічнай прыналежнасці першых ахвяр вайны, вядома, што першы сур’ёзны наступ быў зроблены сербскім бокам у сакавіку 1992 года ва Усходняй і Паўночнай Босніі. У выніку хуткай эскалацыі канфлікту 6 красавіка (дзень афіцыйнага абвяшчэння незалежнасці) у Сараеве пачаліся поўнамаштабныя баявыя дзеянні.

Міжнароднае прызнанне незалежнасці Рэспублікі Боснія і Герцагавіна прымусіла Югаслаўскую Народную Армію пакінуць яе межы. Але многія салдаты і афіцэры засталіся ў Рэспубліцы Сербскай і далучыліся да Арміі Рэспублікі Сербскай, якая ўзброілася на складах ЮНА і атрымала падмацаванне ў выглядзе добраахвотнікаў. На працягу 1992 года Армія Рэспублікі Сербскай змагла ўсталяваць кантроль над большай часткай тэрыторыі Рэспублікі Сербскай.

6 мая 1992 года ў аўстрыйскім горадзе Грац паміж прэзідэнтам Рэспублікі Сербскай Радаванам Караджычам і прэзідэнтам Харвацкай рэспублікі Герцаг-Босна Матэ Бобанам было складзена пагадненне, каб спыніць баявыя дзеянні паміж сербамі і харватамі, а потым засяродзіцца на ўзяцці тэрыторый, кантралюемых афіцыйным баснійскім кіраўніцтвам.[1] На той момант пад кантролем сербаў знаходзілася ўжо 70 % тэрыторыі Босніі і Герцагавіны. Пагадненне стала асноўнай перадумовай да пачатку 19 чэрвеня 1992 года Харвацка-баснійскага канфлікту.

Падпісанае ў сакавіку 1994 года Вашынгтонскага пагаднення паміж баснійцамі і харватамі прывяло да спынення ўзброенага супрацьстаяння паміж імі і ўтварэння баснійска-харвацкай Федэрацыі Босніі і Герцагавіны.

Падпісанае 14 снежня 1995 года ў Парыжы прэзідэнтам Рэспублікі Боснія і Герцагавіна Аліяй Ізетбегавічам, прэзідэнтам Сербіі Слабаданам Мілошавічам і прэзідэнтам Харватыі Франья Туджманам Дэйтанскае пагадненне спыніла Баснійскую вайну і стала пачатковым пунктам інтэграцыі Рэспублікі Сербскай у Боснію і Герцагавіну.

За тры гады баявых дзеянняў загінула ад 95 да 100 тысяч чалавек, больш за 2 мільёна чалавек сталі бежанцамі.

Зноскі

  • Malcolm, Noel. Bosnia A Short History. — New York University Press, 1994. — 340 с. — ISBN 0-8147-5520-8.