Рэфрэн

Рэфрэ́н (фр.: refrain — паўтараць) — радок ці некалькі вершаваных радкоў, якія паўтараюцца ў нязменным або некалькі змененым выглядзе праз пэўную колькасць строфаў верша. Так, у «Песні вольнага чалавека» Я. Купалы кожнаму катрэну спадарожнічае рэфрэн:

Душой я вольны чалавек,
І гэткім буду цэлы век!

У рэфрэны звычайна заключаная галоўная думка твора. Паўтараючыся, рэфрэн садзейнічае ўсведамленню гэтай думкі чытачом (слухачом) твора.