Рэчытаты́ў (італ.: recitativo ад італ.: recitare) дэкламаваць)[1] — тып вакальнай, радзей інструментальнай мелодыкі, якая ўвасабляе інтанацыі, рытміку і агульную структуру натуральнай гаворкі, захоўваючы фіксаваны музычны строй; таксама назва раздзела ў оперы ў XVII — XIX стагоддзях, які папярэднічаў арыі (А. Скарлаці, І. С. Бах, В. А. Моцарт, Дж. Вердзі і інш.). Рэчытатыў адрозніваюцца паводле моўнага прататыпу.
У фальклоры розных народаў — гэта абрадавыя песні, плачы-галашэнні і інш.
У старажытнай культавай музыцы была пашырана псалмодыя . Аднаўленне яе асаблівасцей сустракаецца і ў оперы («Аіда» Дж. Вердзі).
Кампазітарамі неапалітанскай опернай школы (А. Скарлаці і інш.) распрацаваны два тыпы рэчытатыву:
Рэчытатыў у інструментальнай музыцы паявіўся пад уплывам оперы (Ф. Банпорці , Дж. Тарэлі, І. Кунаў і інш.). Пазней семантычныя магчымасці інструментальнага рэчытатыва ўзбагачаліся за кошт пераўтварэння ім новых інтанацыйных прататыпаў — культавай псалмодыі, фальклорнага рэчытатыва, кантрастнай і медытатыўнай унутранай мовы.[2]
У XIX стагоддзі індывідуалізацыя кампазітараскіх стыляў адбілася і на оперным рэчытатыве (А. Барадзін, Р. Вагнер, Дж. Вердзі, М. Глінка, А. Даргамыжскі, М. Мусаргскі, П. Чайкоўскі і інш.). М. Рымскі-Корсакаў выкарыстоўваў таксама «сказавы» і «былінны» тыпы рэчытатыва.
У XX стагоддзі з’явіліся асаблівыя формы рэчытатыву (А. Берг , М. Гнесін , А. Шонберг і інш.): «музычнае чытанне» (Sprechtstimme) і «гаворкападобныя спевы» (Sprechgesang).
У беларускай музыцы рэчытатыў прадстаўлены ў сольных і ансамблевых нумарах першых беларускіх опер (быў невыразны, часам пераважаў дэкламацыйны пачатак). Багатыя магчымасці рэчытатыва ў операх А. Багатырова, С. Картэса, Ю. Семянякі, Дз. Смольскага, А. Туранкова, Я. Цікоцкага, дзе ён гнутка адлюстроўвае эмацыянальны стан герояў, адценні розных сітуацый у працэсе развіцця дзеяння.[2]
У беларускіх операх XX стагоддзя рэчытатыў нярэдка напісаны ў стылі рускай класікі XIX стагоддзя з захаваннем традыцыйных форм: рэчытатыўныя сцэны, аб’яднання рэчытатыва з наступнай арыяй ці арыёза («Кветка шчасця» А. Туранкова, паст. 1937; «У пушчах Палесся» А. Багатырова, паст. 1939). Выкарыстоўваецца і сучасны паводле стылю і форм рэчытатыў («Джардана Бруна» С. Картэса, паст.1977).
Магчымасці інструментальнага рэчытатыва шырока выкарыстаны ў беларускай сімфанічнай музыцы.[2]