С-75 | |
---|---|
Маса | 2 300 кг |
Бітва | |
Названа ад | Дзвіна |
NATO reporting name | Guideline |
Краіна паходжання | |
Аператар | Afghan Air Force[d][1], Albanian Air Force[d] і Войскі СПА СССР[d] |
Далёкасць палёту | 45 км |
Усяго выраблена | 4 600 |
Распрацоўшчык | Aleksandr Raspletin[d] |
Дата прыняцця ў эксплуатацыю | 1957 |
Даўжыня |
|
Дыяметр | 700 міліметр |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
С-75 — сямейства савецкіх зенітных ракетных сістэм.
С-75 распрацоўваўся канструктарскімі бюро «Алмаз» і «Факел». Галоўнымі распрацоўшчыкамі праекта выступілі Аляксандр Расплецін і Пётр Грушын. Асновай новай ЗРС стаў С-25.
Пры праектаванні былі знойдзеныя і ўпершыню ўкаранёны многія навукова-тэхнічныя рашэнні, такія як, напрыклад, новая канструкцыя антэн са ўтоенымі сканарамі, алгарытм навядзення ракеты па метадзе «палавіннага выпрастання», рэжым аўтаматычнага функцыянальнага кантролю з правядзеннем абстрэлу імітуемай цэлі «электроннымі ракетамі».
Распрацоўка пачалася 1 кастрычніка 1954 года. Дзяржаўныя выпрабаванні былі паспяхова завершаны ў 1957-м, і ў тым жа годзе сістэма была прынятая на ўзбраенне войск СПА СССР. Пасля С-75 неаднаразова мадэрнізаваўся. ЗРС выраблялася да 1987 года. Усяго было выраблена і перададзена ў эксплуатацыю каля 1000 камплектаў для СССР і каля 800 камплектаў для 37 замежных заказчыкаў.
Тэхналагічныя напрацоўкі сямейства С-75 дапамаглі інжынерам у наступным распрацаваць зенітны ракетны комплекс «Круг», зенітныя ракетныя сістэмы С-125 і С-200.
ЗРС С-75 прызначаныя для супрацьпаветранай абароны стацыянарных аб’ектаў і знішчэння самалётаў, крылатых ракет, аўтаматычных дрэйфуючых аэрастатаў і іншых паветраных цэляў зенітнымі кіраванымі ракетамі (ЗКР). Перамяшчэнне забяспечвалася аўтамабільным, чыгуначным, авіяцыйным і марскім транспартам.
У склад сістэмы ўваходзілі:
Арыгінал і мадэрнізацыя 1975 года.
Таксама комплекс вырабляўся ў КНР пад індэксамі «Хунцы-1» («Чырвоны сцяг-1», HQ-1) і «Хунцы-2» («Чырвоны сцяг-2», HQ-2).