Саад Харыры (нар. 18 красавіка1970, Эр-Рыяд, Саудаўская Аравія) — ліванскі мільярдэр і палітычны дзеяч. Дзеючы прэм’ер-міністр Лівана (са снежня 2016 года). Другі сын Рафіка Харыры, забітага прэм’ер-міністра Лівана. Пасля смерці свайго бацькі узначаліў «Рух за будучыню», створаны яго бацькам, а таксама ліванскую кааліцыю M14. Правёў некалькі гадоў за мяжой, а 8 жніўня 2014 года вярнуўся ў Ліван і ўжо 3 лістапада 2016 года быў прызначаны Прэм’ер-міністрам.