Саара Куугангельва

Саара Куугангельва
англ.: Saara Kuugongelwa
4-ы Prime Minister of the Republic of Namibia[d]
з 21 сакавіка 2015
Папярэднік Хагэ Гейнгоб[d]

Нараджэнне 12 кастрычніка 1967(1967-10-12) (57 гадоў)
Імя пры нараджэнні Saara Kuugongelwa
Партыя
Адукацыя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Саара Куугангельва-Амадхіла (ням.: Saara Kuugongelwa; нар. 12 кастрычніка 1967, Авамбаленд, Паўднёва-Заходняя Афрыка) — намібійскі палітычны і дзяржаўны дзеяч. Прэм’ер-міністр Намібіі з 21 сакавіка 2015 года па цяперашні час.

Саара Куугангельва нарадзілася ў 1967 годзе ў Паўднёва-Заходняй Афрыцы (сучасная Намібія). З 1980 года яна жыла і вучылася ў Сьера-Леонэ, дзе ўступіла ў партыю СВАПА. У 1987 годзе яна перабралася ў Філадэльфію (ЗША), дзе атрымала фінансава-эканамічную адукацыю ва ўніверсітэце.

У 1994 годзе Саара вярнулася на радзіму ў незалежную Намібію; першы прэзідэнт краіны Сэм Нуёма запрасіў яе ва ўрад, які ўзначальваў Хагэ Гейнгаб. З 1995 года яна на працягу 10 гадоў узначальвала міністэрства планавання Намібіі. З вясны 2005 года яна на працягу 10 гадоў узначальвала міністэрства фінансаў краіны.

У 2014 годзе была ўзнагароджана ордэнам Сонца другога класа.

У канцы 2014 года Гейнгаб (кіраўнік урада Намібіі) быў абраны новым прэзідэнтам Намібіі. Ён прапанаваў Саарэ ўзначаліць новы ўрад. Пасля некаторых роздумаў яна дала згоду і ў сакавіку 2015 года была зацверджана парламентам. 21 сакавіка ўрад Намібіі быў прыведзены да прысягі.

Праз пяць год прайшлі новыя выбары прэзідэнта Намібіі. Пераможца быў ранейшы і яна зноў заняла пасаду кіраўніка ўрада краіны. У пачатку лютага 2024 года памёр прэзідэнт краіны Гейнгоб. Віцэ-прэзідэнт Нангала Мбумба быў прыведзены да прысягі, ён захаваў Саару на пасадзе кіраўніка ўрада.

Зноскі