Сабакі | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | каля 550 км |
Басейн | каля 70 000 км² |
Вадацёк | |
Выток | |
• Каардынаты | 01°21′56″ пд. ш. 36°42′01″ у. д.HGЯO |
Вусце | Індыйскі акіян |
• Вышыня | 0 м |
• Каардынаты | 03°09′27″ пд. ш. 40°08′13″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
|
|
Краіна | |
— выток, — вусце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Саба́кі, у сярэднім цячэнні Галана[1] — рака ў Афрыцы, на паўднёвым усходзе Кеніі.
Даўжыня ракі каля 550[1] км. Пад назвай Аці бярэ пачатак на плато Кікуйю, парожыстым рэчышчам перасякае яго і плато Ята. У ніжнім цячэнні працякае па паўпустыннай раўніне Ньяка і ўпадае ў Індыйскі акіян у напрамку на поўнач ад горада і порта Маліндзі. Паводкі ў сезон дажджоў — з сакавіка па май і ў снежні—лістападзе. Рака суднаходная на адлегласці 160 км ад вусця да вадаспада Лугардэ[1].