Сабалан

Сабалан
Сабалан (ліпень 2006 г.)
Сабалан (ліпень 2006 г.)
Краіна
РэгіёнАрдэбіль
Вышыня вяршыні4811 м 
Сабалан (Іран)
Сабалан
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сабалан або Савалан (перс.: سبلان) — патухлы стратавулкан вышынёй 4813 м у Іранскім Азербайджане, на паўночным захадзе Ірана, у астане Ардэбіль. Узвышша Сабалана звязана на захадзе з ланцугамі Карадага і праз іх з горамі Арменіі і Закаўказзя. Сабалан аддзяляецца на поўдня далінай ракі Аджы-чай ад заходняга адгор’я Талышскіх гор, які накіраваны да воз. Урмія і сканчаецца ўзвышшам Сехенд, на ўсходзе далінай р. Кара-Су ад галоўнага ланцуга Талыша. На вулканічнае паходжанне Сабалана паказвае і склад парод, якія складаюць яго, і форма вяршыні (усечаны конус, які збольшага праваліўся), і прысутнасць гарачых серных крыніц на яго схілах. Вяршыня Сабалана амаль заўсёды пакрыта снегам.