Сабах (صباح) | |
Сабах чытае часопіс (1961) | |
Асноўная інфармацыя | |
---|---|
Поўнае імя |
Jeannette Gergis (Al)Fighali |
Дата нараджэння |
10 лістапада 1927(1927-11-10) |
Месца_нараджэння | |
Дата_смерці |
26 лістапада 2014(2014-11-26) (87 гадоў) |
Месца_смерці | |
Краіна | |
Прафесія | |
Выявы на Вікісховішчы |
Сабах (صباح) (сапр. імя Jeannette Gergis (Al)Fighali, 10 лістапада 1927, Бдадун — 26 лістапада 2014 , Бейрут) — ліванская актрыса і спявачка. Адна з самых «пладавітых» арабскіх спявачак: на яе рахунку звыш 50-і студыйных альбомаў і прыкладна 3500 песень.
У 1940 годзе пачала спяваць і граць у егіпецкіх фільмах. З тых сітавін яна снялась у 98-і фільмах і сыграла ролі ў 20-і спектаклях.
У 1980 Сабах адзіны раз з'явілася на еўрапейскім тэлебачанні, у французскім тэлешоу «Le Grand Echiquier», дзе выканала песню «Saidi», а таксама «Aal Naddaa» — дуэт з французскім спеваком Энрыка Масіясам.
Нягледзячы на старэчы век, Сабах працягвала запісваць песні, даваць канцэрты і выступаць на тэлебачанні аж да 2009 года. Апроч іншага, яна брала ўдзел у ліванскім аналагу брытанскага «Fame Academy» — шоу «Star Academy».
У час святкавання свайго 80-летия у лістападзе 2007 года Сабах атрымала віншаванні ад вядомага ліванскага ваеннага і палітыка Мішэля Ауна.
Памерла 26 лістапада 2014 года ў Бейруце. У пахаваннях Сабах 30 лістапада брала ўдзел велізарная колькасць яе прыхільнікаў.
Сабах усталявала рэкорд для арабскага свету па колькасці разводаў: яна была замужам 9 разоў. У 2003 годзе было абвешчана пра вяселле Сабах з 20-гадовым пераможцам конкурсу «Містар Лівана» Амарам Мехьё.[1] Аднак пазней высветлілася, што гэта была толькі прадуманая піяр-акцыя, выгадная і Сабах, і маладому манекеншчыку.
У Сабах двое дзяцей ад розных шлюбаў — сын (лекар) і дачка (настаўнік танцаў, працуе ў ЗША).